Кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да 20-годдзя публічных цэнтраў прававой інфармацыі

26 лістапада 2020 года першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў міжнароднага навукова-практычнага анлайн-семінара, які быў арганізаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ).

У сваім звароце С.У.Задзіран падзяліўся вопытам ведамства па правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прававой пісьменнасці грамадзян (правядзенне акцый па аказанні бясплатнай прававой дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян,  удзел ў правядзенні студэнцкіх юрыдычных алімпіяд, правядзенне штогадовага конкурсу на лепшы інфармацыйны матэрыял па прававой тэматыцы на прыз імя У.Д.Спасовіча, размяшчэнне ў СМІ тлумачэнняў па пытаннях прымянення заканадаўства). Акрамя таго, первшы намеснік Міністра звярнуў увагу на ўсё большае выкарыстанне IT-тэхналогій у сферы нарматворчасці і на неабходнасць забеспячэння ўкаранення адпаведных навацый у прававую сферу.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, натарыята, адвакатуры, бібліятэчнай сферы, ПЦПІ.

уверх