У Міністэрстве юстыцыі праведзены конкурс сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў
У Міністэрстве юстыцыі ў рамках правядзення конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі, на якім былі разгледжаны паказчыкі дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу за перыяд з 1 красавіка 2020 г. па 1 красавіка 2021 г.
На падставе рашэння конкурснай камісіі і ў адпаведнасці з загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2021 г. № 117
«Аб выніках конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу» пераможцамі конкурсу прызнаны:
-
у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган»:
-
у катэгорыі «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Гомельскі абласны Савет дэпутатаў і Гомельскі абласны выканаўчы камітэт;
-
у катэгорыі «менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;
-
у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» – Лельчыцкі раённы Савет дэпутатаў і Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт;
-
у намінацыі «Лепшы эксперт» – Місейчук Юлія Віктараўна, галоўны спецыяліст упраўлення юрыдычнага суправаджэння і юрыдычнай экпертызы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту.
Пахвальных водгукаў удастоены:
-
у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган»:
-
у катэгорыі «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
-
у катэгорыі «менш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
-
у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» – Івацэвічскі раённы Савет дэпутатаў і Івацэвічскі раённы выканаўчы камітэт, Слуцкі раённы Савет дэпутатаў і Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых прафесійных дасягненняў і поспехаў у нарматворчай дзейнасці!
