25 гадоў абавязковай юрыдычнай экспертызе ведамасных нарматыўных прававых актаў

1 чэрвеня спаўняецца 25 гадоў з моманту з'яўлення ў Рэспубліцы Беларусь такога прававога інстытута, як абавязковая юрыдычная экспертыза ведамасных нарматыўных прававых актаў.

Абавязковая юрыдычная экспертыза з'яўляецца неад'емнай часткай нарматворчага працэсу, дапамагае рэалізацыі асноўнай мэты прыняцця любога ведамаснага нарматыўнага прававога акта – аператыўна і якасна ўрэгуляваць тыя або іншыя грамадскія адносіны, выступае дадатковай гарантыяй захавання правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб пры прыняцці дзяржаўнымі органамі прававых рашэнняў.

Абавязковая юрыдычная экспертыза прайшла доўгі шлях свайго развіцця, пачынаючы з дзяржаўнай рэгістрацыі нарматыўных прававых актаў (з 1 чэрвеня 1993 г.), якую праводзіла Міністэрства юстыцыі, да вылучэння ў самастойны прававы інстытут.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «О Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь» было  ўведзена паняцце прававой экспертызы і вызначаны крытэрыі адзнакі прававога акта, на прадмет адпаведнасці якім яна праводзіцца.

З 2006 г. і па сённяшні дзень адбываецца пастаяннае ўдасканальванне прававога рэгулявання парадку правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў.

З 2011 г. дзейнічае асобны нарматыўны прававы акт Кіраўніка дзяржавы па пытаннях правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы. Гэтым актам актуалізаваны крытэрыі, на прадмет адпаведнасці якім праводзіцца экспертыза, уведзены працэдура абскарджання адмоўнага заключэння, вынесенага па выніках правядзення юрыдычнай экспертызы нарматыўнага прававога акта, і яго дапрацоўкі, прадугледжаны і паспяхова рэалізуецца інстытут абагульнення вынікаў правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы.

Рэфармаванне інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы накіравана на яго далейшую аптымізацыю і рух згодна з ўсімі сучаснымі тэндэнцыямі падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў.

З 1 студзеня 2017 г. у абавязковай юрыдычнай экспертызе адбыўся пераход на поўны электронны дакументаабарот.

Міністэрства юстыцыі віншуе ўсіх, хто задзейнічаны ў ведамаснай нарматворчасці, жадае паспяховых працоўных будняў, простых рашэнняў складаных задач, аптымізму, натхнення і здароўя.

уверх