Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі правядзе выязны прыём грамадзян у г. Ганцавічы

28 мая 2021 года з 10 гадз. 00 хвіл. да 11 гадз. 00 хвіл. намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.А. Каліноўскі правядзе выязны прыём грамадзян у Ганцавіцкім раённым выканаўчым камітэце (г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, д.1, каб. №124) па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца праз Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт 25 – 26 мая 2021 года з 8 гадз. 00 хвіл. да 13 гадз. 00 хвіл. па тэлефоне 8 01646 2 42 68.

уверх