Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

20 мая 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў, разгледжаны пытанні спынення дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Згодна заканадаўству адвакат у сваёй дзейнасці абавязаны адзін раз у пяць год праходзіць атэстацыю.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках чарговай атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэння:

  • аб адпаведнасці адвакатаў Атаманчук Л.Т., Васеха В.М., Кiсялёвай Н.А., Першынай В.I., Тарасюка М.М., Шымчук В.У. патрабаванням заканадаўства;

  • аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Бялова А.Ц., Багуслаўскага Я.В. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі;

  • аб немагчымасці выканання адвакатам Бярцук I.I. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій:

  • № 02240/777 ад 15 лютага 1994 г., выдадзенай Ваўчынскай Г.Г.;

  • № 02240/956 ад 5 сакавіка 2002 г., выдадзенай Халаловiч С.Б.

Падставай для разгляду пытання паслужыла рашэнне Кваліфікацыйнай камісіі ад 21 красавіка 2021 г., прынятае па выніках атэстацыі адвакатаў Ваўчынскай Г.Г. i Халаловiч С.Б. у адпаведнасці з якой прызначаныя адвакаты не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкi па прычыне недастатковай кваліфікацыі.

Таксама разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій:

  • № 02240/899 ад 21 верасня 2000 г, выдадзенай Бядуля Т.М., у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і болей разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, а таксама за ўчыненне правіннасці, несумяшчальнай са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);

  • № 02240/2452 ад 2 красавіка 2013 г., выдадзенай Бесарабаву А.Ю., у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і болей разоў на працягу 12 месяцаў запар) неадлічэнне сродкаў у форме ўзносаў на ўтрыманне тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў без уважлівых прычын.

уверх