Аб правядзенні чарговага сходу ўпаўнаважаных
Чарговы сход упаўнаважаных адбыўся ў Беларускай натарыяльнай палаце, у якiм прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Наталля Жукава.
На сходзе абмеркаваны пытанні ўдасканалення заканадаўства і перспектывы развіцця натарыята, вынікі аналізу работы па разглядзе зваротаў грамадзян, надзённыя пытанні арганізацыі дзейнасці Беларускай натарыяльнай палаты, а таксама падведзены вынікі атэстацыі натарыусаў у 2020 годзе.
За добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці шэраг натарыусаў і работнікаў натарыяту атрымалі ўзнагароды Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў.