Аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці

Міністэрствам юстыцыі 21 верасня 2021 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці:

№ 02240/3035 ад 12 красавiка 2019 г., выдадзенага Карпушонак Вользе Юр'еўне;

№ 02240/2073 от 24 марта 2011 г., выдадзенага Князь Юліі Юр'еўне;

№ 02240/1993 от 10 марта 2010 г., выдадзенага Маславу Яўгену Дзмітрыевічу.

Падставай для прыняцця дадзенага рашэння паслужылi рашэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, прынятыя 11 жніўня 2021 г. па выніках атэстацыі.

Міністэрствам юстыцыі таксама спынена дзеянне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці  № 02240/1000 ад 24 чэрвеня 2002 г., выдадзенага Бельскаму Леаніду Аляксандравічу, у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Гомельскай абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і болей разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам.

Дзеянне дадзеных ліцэнзій спынена з 22 верасня 2021 г.

уверх