Аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці

Міністэрствам юстыцыі 21 ліпеня 2021 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзій:

  • № 02240/1633 ад 25 чэрвеня 2004 г., выдадзенай Гашынскаму А.У., у сувязі з сістэматычным парушэннем адвакатам (два і болей разоў на працягу 12 месяцаў запар) патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам;

  • № 02240/2416 ад 15 сакавіка 2013 г., выдадзенай Жаўтанозе К.Л., у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і болей разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам;

  • № 02240/605 ад 6 снежня 1993 г., выдадзенай Звягiнцаву В.П., i № 02240/2671 ад 24 ліпеня 2015 г., выдадзенай Мачалову А.У., у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).

Дзеянне дадзеных ліцэнзій спыняецца з 21 ліпеня 2021 г.

уверх