З Днём народнага адзінства!
Дарагія сябры, паважаныя калегі!
Сёння беларусы ўпершыню святкуюць Дзень народнага адзінства.
Гэтае свята дае нам магчымасць усвядоміць сябе адзіным народам з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй.
У нас з вамі адна Радзіма – Беларусь. Мы адказныя за яе сучаснасць і будучыню. У вырашальныя моманты гісторыі менавіта народнае адзінства дапамагала абараняць свабоду і незалежнасць дзяржавы, дасягаць грандыёзных здзяйсненняў. Наша агульная задача сёння – зберагчы і прымножыць бясцэнную спадчыну. Адзінства беларускага народа, цэласнасць нашай дзяржавы – гэта залог гармоніі і развіцця Рэспублікі Беларусь.
Я перакананы, што ў Міністэрстве юстыцыі працуюць не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і сапраўдныя патрыёты. У пацверджанне таму – музычнае віншаванне ад калектыву нашага ведамства ўсім беларусам. На легендарную музыку Булата Акуджавы наша калега з упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Таццяна Кацянёва напісала словы, а разам з ёй песню выканалі намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава і прэс-сакратар Вольга Шыбко. За дапамогу ў відэаздымцы мы дзякуем грамадскаму аб'яднанню «Беларуская федэрацыя беспілотнай авіяцыі».
Ад усёй душы жадаю ўсім вам чыстага неба, надзейнага ачага, асабістага шчасця, прафесійных поспехаў і моцнага здароўя!
Са святам!
Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі
