Адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па ўдасканаленні кодэксаў аб крымінальнай адказнасці

17 верасня 2020 г. у Міністэрстве юстыцыі адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы, створанай для падрыхтоўкі праектаў кодэксаў аб крымінальнай адказнасці.

На дадзеным пасяджэнні быў разгледжаны праект канцэпцыі законапраекта, накіраванага на сістэмнае ўдасканаленне кодэксаў аб крымінальнай адказнасці, распрацаваны Міністэрствам юстыцыі на аснове паступіўшых прапаноў удзельнікаў рабочай групы.

У ходзе праведзенага пасяджэння прысутнымі былi унесены дадатковыя прапановы па перагляду дзеючага крымінальнага заканадаўства, уключаныя у праект вышэйназванай канцэпцыі.

Па шэрагу пытанняў адбылася ажыўленая дыскусія, у рамках якой выпрацаваны канструктыўныя ўзаемапрымальныя рашэнні.

Па выніках абмеркавання канцэпцыя законапраекта, накіраванага на сістэмнае ўдасканаленне кодэксаў аб крымінальнай адказнасці, была падтрымана ўсімі членамі міжведамаснай працоўнай групы.

Міжведамаснай працоўнай групы ажыццяўляецца збор, вывучэнне і абагульненне прапаноў грамадзян па пытанню ўдасканалення названых кодэксаў. Атрыманыя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы праектаў кодэксаў аб крымінальнай адказнасці.

Прапановы можна накіроўваць да 5 кастрычніка 2020 г. у выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

У далейшым праца над праектамі кодэксаў будзе працягнута  ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў.

уверх