Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
17 чэрвеня 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў, разгледжана пытанне аб спыненнi дзеяння ліцэнзіi на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.
Згодна заканадаўству адвакат у сваёй дзейнасці абавязаны адзін раз у пяць год праходзіць атэстацыю.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэння:
-
аб адпаведнасці адвакатаў Карэцкай Л.У., Мiхасенка К.У., Мiронавай Л.Г. патрабаванням заканадаўства;
-
аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Касцяневiч А.Л., Паўлава К.А., Шупiцкай А.М. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі.
Падставай для разгляду пытання паслужыла рашэнне Кваліфікацыйнай камісіі аб немагчымасці выканання адвакатам Бярцук I.I. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, прынятае па выніках атэстацыі 20 мая 2021 г.,
