16-17 лютага Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка з працоўнай паездкай наведаў Брэсцкую вобласць

У праграме былі сустрэчы з працоўнымі калектывамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, аддзелаў прымусовага выканання, Брэсцкага філіяла РУП "БелЮрЗабеспячэнне", дзяржаўнага архіва вобласці, Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.

Сяргей Хаменка азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў, абмеркаваў з імі пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых дакументаў, аператыўнасці спагнання грашовых сродкаў, вывучыў практыку работы са зваротамі грамадзян. «Што тычыцца скаргаў ад насельніцтва, то падыход павінен быць адзіным: кожную разглядаць як надзвычайнае здарэнне і рабіць усе неабходныя дзеянні для вырашэння пытанняў, якія ставяць грамадзяне. Патрэбны дзяржаўны падыход службовых асоб да зваротаў людзей», - адзначыў Міністр юстыцыі - «няхай гэта будзе адвакатура, натарыят, органы прымусовага выканання. Галоўнае - уважлівае стаўленне да людзей і аператыўны разгляд іх праблем».

Адзначалася таксама падчас сустрэчы асаблівая важнасць удасканалення службы "адно акно". Міністэрствам юстыцыі праводзіцца работа па вывучэнні і аналізе дзейнасці гэтай службы, асноўная мэта якой - забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх. Як паведаміў у час сустрэчы начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Іна Савянок, у рамках каардынацыі іх дзейнасці праведзены маніторынгі ўсіх службаў "адно акно" гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці, адміністрацый раёнаў Брэста. На сістэматычнай аснове аказваецца неабходная метадычная дапамога, праводзяцца семінары, праверкі.

Гаворачы аб маючай адбыцца грамадска-палітычнай падзеі, Сяргей Хаменка падкрэсліў, што кожны з нас, з'яўляючыся дзяржаўным чалавекам, павінен узяць удзел у рэферэндуме. Пры правядзенні работы па прававой асвеце не толькі ў органах юстыцыі, але і ў працоўных калектывах даводзіць насельніцтву аб важнасці і неабходнасці маючых адбыцца змяненняў у жыцці нашай дзяржавы.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў архіўных устаноў, адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці асноўныя намаганні трэба засяродзіць на пошуку, апублікаванні і забеспячэнні даступнасці дакументаў, якія раскрываюць гераічнае мінулае нашага народа і факты генацыду ў перыяд фашысцка-нямецкай акупацыі.

На заканчэнне сустрэчы Міністр юстыцыі падзякаваў калектыву галоўнага ўпраўлення юстыцыі, работнікам адвакатуры і натарыята за дзяржаўны падыход да вырашэння пастаўленых задач, у першую чаргу накіраваных на выкананне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

уверх