Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі Светлагорскага раёна

13 лістапада 2020 года ў Светлагорскiм райвыканкаме адбылася рабочая сустрэча па пытаннях спагнання запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі шляхам учынення выканаўчага надпісу.

Удзел у ёй прынялі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Вялічка, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Ткачоў, спецыялісты райвыканкама, разлікова-даведачнага цэнтра г. Гомеля, КЖУП «Светочь», натарыусы, судовыя выканаўцы.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння органаў натарыяту, прымусовага выканання і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры спагнанні запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце судовых выканаўцаў па забеспячэнні выканання выканаўчых дакументаў аб спагнанні дадзенай катэгорыі запазычанасці.

У ходзе візіту ў Светлагорскі раён Мікалай Старавойтаў наведаў натарыяльную кантору і аддзел загса, дзе азнаёміўся з арганізацыяй іх работы і абмеркаваў з калектывамі сучасныя пытанні, звязаныя з аказаннем паслуг насельніцтву.

У рамках рабочай паездкі намеснік Міністра сустрэўся з адвакатамі юрыдычнай кансультацыі Светлагорскага раёна, з якімі абмеркаваў актуальныя пытанні ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, даступнасці і якасці аказання юрыдычнай дапамогі насельніцтву. Мікалай Старавойтаў падкрэсліў, што высокі сацыяльны прэстыж прафесіі абапіраецца на яго высокую прафесійную этыку і абавязвае адваката клапаціцца аб павышэнні ролі адвакатуры ў грамадстве, у тым ліку аб якаснай прававой асвеце грамадзян.

уверх