14 сакавіка Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка сустрэўся з калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
У рамках Года гістарычнай памяці, калі дакументальныя сведчанні нашай гісторыі набываюць першараднае значэнне, менавіта архіўныя ўстановы Беларусі выступаюць крыніцай бясцэннай інфармацыі, якая дазваляе раскрыць малавядомыя старонкі мінулага.
З мэтай азнаямлення з арганізацыяй работы, станам спраў і матэрыяльна-тэхнічным аснашчэннем установы "Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў" Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка сёння наведаў яго галоўны адміністрацыйны корпус у г.Дзяржынску, дзе сустрэўся з працоўным калектывам установы.
Наведванне прайшло з удзелам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Віктара Кураша, старшыні Дзяржынскага райвыканкама Максіма Лысенкі і яго намесніка па сацыяльных пытаннях Вольгі Ігнатавай.
У ходзе візіту Міністр юстыцыі азнаёміўся з парадкам захоўвання, апрацоўкі паступаючых матэрыялаў, тэхнічным абсталяваннем лабараторый і іншых вытворчых памяшканняў. Ім дадзены даручэнні па ўдасканаленні кіраўніцкай дзейнасці і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Падводзячы вынікі візіту на агульным сходзе калектыву, Міністр адзначыў асаблівую важнасць і неабходнасць работы, што выконваецца архівам па захаванні гістарычнай праўды. «У сённяшнім нестабільным свеце нам самім нельга забываць пра наша мінулае. Неабходна прыкласці максімум намаганняў да таго, каб перадаць наступным пакаленням дакладную інфармацыю не толькі аб мужнасці і гераізме нашага народа, але і аб фактах генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваць дакументальныя пацверджанні аб тым, кім была спалена вёска Хатынь і тысячы іншых вёсак на нашай зямлі, аб бясчынствах карных атрадаў з ліку нацыяналістаў і калабарантаў. Гэта трэба для таго, каб абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы, не дапусціць перапісвання гісторыі, каб дагадзіць асобным сусветным лідэрам, разгулу ўяўнай дэмакратыі і нацыяналізму, які мы назіраем у шэрагу замежных краін», - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
