Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

13 мая 2021 года выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 187, якім падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў.

Указ накіраваны на зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на фізічных і юрыдычных асоб у перыяд рэалізацыі мерапрыемстваў па прафілактыцы COVID-19. З улікам тых мер, якія прымаюцца ў краіне па мінімізацыі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, многія грамадзяне не маюць магчымасці звярнуцца за заменай неабходных дакументаў па шэрагу прычын (знаходжанне на самаізаляцыі, бальнічным, у адпачынку, на дачы і г.д.).

У сувязі з гэтым выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 10 лістапада 2021 года, будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў ад даты заканчэння тэрміну кожнага канкрэтнага дакумента. На пратягу гэтага тэрміну грамадзяне змогуць звярнуцца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў у зручны для іх час.

Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны, вызначаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. № 687 «О документах, срок действия по которым продлевается». У бліжэйшы час дадзенае рашэнне Урада будзе актуалізавана.

Сярод такіх дакументаў ужо значацца наступныя:

  • даведка аб знаходжанні на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;

  • даведка аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і;

  • даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;

  • копія асабовага рахунку;

  • рашэнне аб назначэнні дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;

  • заключэнне УКК, МРЭК;

  • даведка аб стане здароўя;

  • акт абавязковага перыядычнага медыцынскага агляду;

  • дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома;

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;

  • дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;

  • дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну;

  • вадзіцельскае пасведчанне;

  • дазвол на набыццё грамадзянскай зброі.

Таксама падаўжаецца тэрмін дзеяння шэрагу дазвольнай дакументацыі, якая выдаецца суб’ектам гаспадарання.

Прывядём некаторыя прыклады.

Так, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя скончыўся 10 лютага 2021 г., то яна будзе сапраўдная яшчэ шэсць месяцаў – па 10 жніўня 2021 г.

Калі тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання скончыўся 11 мая 2021 г., то яно будзе сапраўднае яшчэ шэсць месяцаў – па 11 лістапада 2021 г.

Важна! Згодна з абазначаным рашэннем Кіраўніка дзяржавы тэрмін дзеяння дакументаў падаўжаецца аднакратна.

Гэта азначае, што калі тэрмін дзеяння дакумента ўжо быў падоўжаны на шэсць месяцаў, то паўторна ён не падаўжаецца, і ўладальнік дакумента павінен звярнуцца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новага. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся 15 красавіка 2021 г., то ён будзе дзейнічаць яшчэ 6 месяцаў – па 15 кастрычніка 2021 г. Паўторна гэты дакумент не падаўжаецца. На працягу названых шасці месяцаў грамадзянін у зручны для яго час з улікам сваіх жыццевых абставін павінен звярнуцца за новым пашпартам, каб мець сапраўдны дакумент да 16 кастрычніка 2021 г.

уверх