Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання
За чатыры месяцы 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 14791 суб’ект гаспадарання (3303 юрыдычныя асобы і 11488 індывідуальных прадпрымальнікаў):
-
у Брэсцкай вобласці – 256 юрыдычных асоб і 1562 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Віцебскай вобласці – 209 юрыдычных асоб і 1074 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці – 245 юрыдычных асоб і 1296 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці – 210 юрыдычных асоб і 1422 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці – 546 юрыдычных асоб і 1921 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у Магілёўскай вобласці – 195 юрыдычных асоб і 1051 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у горадзе Мінску – 1620 юрыдычных асоб і 3162 індывідуальных прадпрымальніка.
Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 22 юрыдычныя асобы.
Пры гэтым у дачыненні да 11476 суб'ектаў гаспадарання (3014 юрыдычных асоб і 8462 індывідуальных прадпрымальнікаў) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).
