Грамадскае аб’яднанне «Рух наперад моладзі» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае творчае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад моладзі».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца: стварэнне ўмоў для развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу; фарміраванне і ўдасканаленне стымулаў і ўмоў творчай дзейнасці маладых людзей.