Сінгапурская канвенцыя аб медыяцыі і адпаведныя змены заканадаўства ўступяць у сілу 15 студзеня 2021 года

15 студзеня 2021 года для Рэспублікі Беларусь уступіць у сілу Канвенцыя ААН аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі (Сінгапурская канвенцыя), і Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 89-З «Об изменении законов по вопросам медиации», якім прадугледжваецца карэкціроўка заканадаўства для рэалізацыі Канвенцыі.

Мэтай Канвенцыі з’яўляецца ўмацаванне абавязацельстваў па прызнанні медыятыўных пагадненняў у дзяржавах-удзельніцах. На міжнародным узроўні заключэнне і прымяненне Канвенцыі азначае павышэнне канкурэнцыі паміж асноўнымі працэдурамі вырашэння спрэчак. Перавагі суб’ектаў гаспадарання складаюцца ў магчымасці прымусовага выканання міжнароднага медыятыўнага пагаднення ў дзяржавах-удзельніцах Канвенцыі ў парадку, вызначаным Канвенцыяй.

У мэтах рэалізацыі Канвенцыі Законам № 89-З у Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 г. № 58-З «О медиации» уводзіцца тэрмін «міжнароднае медыятыўнае пагадненне» і працэдура яго заключэння. Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дапоўнены прававымі нормамі аб прызнанні і выкананні міжнародных медыятыўных пагадненняў, аб адмове ў прадастаўленні прававой дапамогі па дадзенай катэгорыі спраў, аб забеспячэнні прадмета міжнародных медыятыўных пагадненняў.

Раней нормы аб выплаце дзяржаўнай пошліны за разгляд судом спраў у дачыненні да міжнародных медыятыўных пагадненняў, прыняцці забеспячальных мер па іх (10 базавых велічынь), пытаннях падаткаабкладання былі ўрэгуляваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З «Об изменении Налогового кодекса Республики Беларусь». Названыя нормы таксама ўступяць у сілу 15 студзеня 2021 года.

уверх