Акцыі па бясплатнаму кансультаванню грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу правядуць беларускія натарыусы ў 2021 годзе

Пяць рэспубліканскіх акцый па бясплатнаму кансультаванню грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу правядуць беларускія натарыусы ў 2021 годзе. Даты іх правядзення ўсталяваны праўленнем Беларускай натарыяльнай палаты. Звярнуцца да любога натарыуса за бясплатнай кансультацыяй можна 15 сакавіка, 7 мая, 2 лiпеня, 14 кастрычніка і 3 снежня 2021 года. Прыём у гэтыя дні будзе весціся ў адпаведнасці з устаноўленым графікам работы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро.

Такія акцыі натарыусы Беларусі штогод праводзяць напярэдадні дзяржаўных святаў і іншых памятных дат. У гэтым годзе яны прымеркаваны да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня маці і Дня юрыста ў нашай краіне. У ходзе бясплатнага кансультавання грамадзяне могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармленне спадчынных правоў, складанне завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў, прадастаўленне электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясенне змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам.

Беларуская натарыяльная палата адзначае папулярнасць і запатрабаванасць акцый па бясплатным кансультаванні сярод грамадзян нашай краіны. У мінулым годзе адказы на пытанні падчас рэспубліканскіх акцый атрымалі больш за 15 тысяч беларусаў і гасцей рэспублікі. Мэтай дадзеных мерапрыемстваў з'яўляецца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.

Адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя тэлефоны і актуальныя графікі работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

уверх