Даступна. Аператыўна. Дыстанцыйна. У Дзень маці атрымаць бясплатную прававую кансультацыю можна па тэлефоне, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары
14 кастрычніка 2021 года з 10.00 да 12.00 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў правядзе акцыю па бясплатным прававым кансультаванні грамадзян, прызначаную да святкавання Дня маці. Звярнуцца за прававой дапамогай у гэты дзень могуць мнагадзетныя маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў. Пройдзе акцыя ў дыстанцыйным фармаце – па тэлефоне і анлайн праз сацыяльныя сеткі Міністэрства юстыцыі Facebook і ВКонтакте, а таксама чат-бот Telegram Пытанне юрысту.
Перад зваротам за атрыманнем кансультацыі па тэлефоне пазнаёмцеся, калі ласка, з пералікам пытанняў:
-
Парадак спагнання аліментаў па выканаўчых дакументах у Рэспубліцы Беларусь, кантактны тэлефон: +37517 210 40 49, Друк Антаніна Уладзіміраўна, кансультант упраўлення прававога забеспячэння галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання;
-
Аб парадку звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных для сямей з дзецьмі, кантактны тэлефон: +37517 211 01 93, Ашурка Алена Уладзіміраўна, кансультант упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці;
-
Пытанні заключэння і выканання асобных грамадзянска-прававых дагавораў, кантактны тэлефон: +37517 200 62 47, Краўчук Наталля Пятроўна, галоўны спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці;
-
Гарантыі жанчынам у працоўнай сферы, кантактны тэлефон: +37517 200 02 18, Жогава Вікторыя Іванаўна, кансультант упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы, кантактны тэлефон: +37517 211 02 09, Жукава Валерыя Іванаўна, вядучы спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы;
-
Льготы і гарантыі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, кантактны тэлефон: +37517 200 02 19, Кажушка Вольга Леанідаўна, спецыяліст па забеспячэнні юрыдычнай якасці дакументаў РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне»;
-
Парадак спагнання аліментаў на ўтрыманне дзяцей з-за мяжы, кантактны тэлефон: +37517 211 01 85, Жандарова Марыя Іванаўна, начальнік аддзела выканання міжнародных дагавораў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва;
-
Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, кантактны тэлефон: +37517 200 82 58, Семянюк Алена Антонаўна, кансультант упраўлення натарыяту і загсаў;
-
Як зарэгістраваць свой бізнес? Парадак ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. Як атрымаць інфармацыю аб суб'екце гаспадарання, кантактны тэлефон: +375 17 200 63 26, Гарная Вольга Раманаўна, кансультант упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
Дзейнасць садаводчых таварыстваў, заканадаўства аб электрасувязі, кантактны тэлефон: +37517 200-70-50, Варанецкая Вольга Аляксандраўна, кансультант упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых дачыненняў і падаткаабкладання;
-
Растлумачэнне пытанняў стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, кантактны тэлефон: +37517 200 62 51, Кірычэнка Алена Ольдаўна, начальнік упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый.
Акрамя таго, у чат-бот Telegram «Пытанне юрысту» @vopros_yuristu_bot у прызначаны час можна накіроўваць пытанні па працоўным, грамадзянскім, сямейным, жыллёвым праве, а таксама пытанні, якія датычацца парадку афармлення спадчынных праў, складання завяшчанняў, дагавораў дарэння, пасведчання даверанасцей, шлюбных і іншых дагавораў, заключэння пагадненняў аб выплаце аліментаў, выдачы пасведчання аб праве ўласнасці на долю ў маёмасці, нажытай мужамі ў перыяд шлюбу, атрымання згод на выезд непаўналетніх дзяцей за мяжу, а таксама пытанні, звязаныя з прымяненнем медыяцыі для вырашэння спрэчак.
Акцыю падтрымалі галоўныя ўпраўлення юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, бясплатную прававую кансультацыю можна будзе атрымаць ва ўсіх абласцях і ў сталіцы. З парадкам правядзення акцый у рэгіёнах можна пазнаёміцца на сайтах вышэйпаказаных упраўленняў.
