Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

За 2020 год ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 40198 суб'ектаў гаспадарання (9261 юрыдычная асоба і 30937 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці – 745 юрыдычных асоб і 3982 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Віцебскай вобласці – 616 юрыдычных асоб і 2732 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гомельскай вобласці – 703 юрыдычныя асобы і 3623 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гродзенскай вобласці – 624 юрыдычныя асобы і 3484 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Мінскай вобласці – 1653 юрыдычныя асобы і 5238 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Магілёўскай вобласці – 591 юрыдычная асоба і 3082 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у горадзе Мінску – 4220 юрыдычных асоб і 8796 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 109 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 28951 суб'екта гаспадарання (9401 юрыдычнай асобы і 19550 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх