Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

За адзінаццаць месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 37657 суб'ектаў гаспадарання (8568 юрыдычных асоб і 29089 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці – 689 юрыдычных асоб і 3722 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Віцебскай вобласці – 560 юрыдычных асоб і 2582 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гомельскай вобласці – 660 юрыдычных асоб і 3436 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Гродзенскай вобласці – 569 юрыдычных асоб і 32132 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Мінскай вобласці – 1521 юрыдычная асоба і 4955 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Магілёўскай вобласці – 556 юрыдычных асоб і 2927 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у горадзе Мінску – 3915 юрыдычных асоб і 8254 індывідуальных прадпрымальніка.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 98 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 26154 суб'ектаў гаспадарання (8498 юрыдычных асоб і 17656 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх