Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
У студзені 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 3491 суб'ект гаспадарання (770 юрыдычных асоб і 2721 індывідуальны прадпрымальнік):
-
у Брэсцкай вобласці – 66 юрыдычных асоб і 346 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці – 41 юрыдычная асоба і 257 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гомельскай вобласці – 48 юрыдычных асоб і 310 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці – 44 юрыдычныя асобы і 340 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Мінскай вобласці – 132 юрыдычныя асобы і 420 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці – 47 юрыдычных асоб і 250 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у горадзе Мінску – 385 юрыдычных асоб і 798 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 7 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 1892 суб'ектаў гаспадарання (509 юрыдычных асоб і 1383 індывідуальных прадпрымальнікаў) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).