Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання
За тры месяцы 2021 года ў Беларусі зарэгістравана 11006 суб’ектаў гаспадарання (2441 юрыдычная асоба і 8565 індывідуальных прадпрымальнікаў):
-
у Брэсцкай вобласці – 202 юрыдычныя асобы і 1144 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Віцебскай вобласці – 154 юрыдычныя асобы і 794 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці – 179 юрыдычных асоб і 990 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці – 154 юрыдычныя асобы і 1083 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці – 383 юрыдычныя асобы і 1406 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці – 147 юрыдычных асоб і 791 індывідуальны прадпрымальнік;
-
у горадзе Мінску – 1205 юрыдычных асоб і 2357 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 17 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 8918 суб'ектаў гаспадарання (2277 юрыдычных асоб і 6641 індывідуальнага прадпрымальніка) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).