Змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» уступаюць у сілу з 12 красавіка
З 12 красавіка ўступаюць у сілу змяненнi, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».
Згодна ўнесеным змяненням:
прадугледжаны публічны доступ да звестак аб сведчанні даверанасцей і іх адмене службовымі асобамі загранустаноў праз сэрвіс пошуку інфармацыі на сайце Беларускай натарыяльнай палаты;
выключаны тэрытарыяльны прынцып сведчання дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка. З 12 красавіка за сведчаннем дагавора аб іпатэцы зямельнага ўчастка можна звярнуцца да любога натарыуса краіны незалежна ад месца знаходжання зямельнага ўчастка;
удакладнены парадак стварэння натарыяльнага бюро;
устаноўлены мінімальныя і максімальныя тэрміны праходжання прафесійнай стажыроўкі ў якасці стажора натарыуса;
падрабязна рэгламентаваны парадак прыняцця рашэнняў Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях натарыяльнай дзейнасці аб ануляванні пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці і спыненні яе ажыццяўлення;
дапоўнены паўнамоцтвы праўлення Беларускай натарыяльнай палаты ў частцы магчымасці выбрання некалькіх намеснікаў старшыні Беларускай натарыяльнай палаты;
удакладнены паўнамоцтвы натарыуса на выпатрабаванне і атрыманне звестак і дакументаў ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і натарыусаў, у тым ліку з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм);
скарочаны тэрміны выдачы натарыусам пасведчання аб праве ўласнасці на долі ў маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу, па заяве перажыўшага мужа або жонкi (былога мужа або жонкi) або спадчынніка (у выпадку смерці мужа i жонкi, у тым ліку былых);
выключана адна з умоў устанаўлення ў дачыненні даўжніка або спагнанніка па выканаўчым надпісе факта правапераемства, змянення наймення юрыдычнай асобы, змянення прозвішча, уласнага імя і (або) імя па бацьку грамадзяніна. Для ўстанаўлення названых фактаў натарыусу не спатрэбіцца правяраць тэрмін прад'яўлення выканаўчага надпісу да прымусовага выканання. Пры гэтым устанаўленне фактаў не цягне за сабой змянення тэрміну прад'яўлення выканаўчага надпісу да выканання.
