Міністр юстыцыі правёў выязны прыём грамадзян у г. Масты і наведаў органы прымусовага выканання г. Гродна

31 сакавіка 2021 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны асабісты прыём грамадзян на базе Мастоўскага райвыканкама.

На прыёме да Міністра юстыцыі грамадзяне звярталіся за дапамогай у вырашэнні канкрэтных прававых пытанняў – абскарджанне пастановы аб накладанні адміністрацыйнага штрафу, вырашэнне зямельнай спрэчкі і інш.

Так, адзін з жыхароў Мастоўскага раёна звярнуўся да Міністра юстыцыі па пытанні, звязаным з вырашэннем зямельнай спрэчкі з суседам па вызначэнні меж зямельных участкаў.

У ходзе вывучэння матэрыялаў, якія пацвярджаюць вылучэнне зямельнага ўчастка заяўніку ў граніцах устаноўленых меж, а таксама, выслухаўшы паясненні прадстаўнікоў раённых службаў мясцовых органаў улады, грамадзяніну было рэкамендавана звярнуцца за вырашэннем спрэчкі ў суд у парадку, устаноўленым грамадзянска-працэсуальным заканадаўствам. Акрамя таго, для вызначэння сапраўднасці подпісаў заяўніка на асобных праваўстаноўчых дакументах было прапанавана правесці почырказнаўчую экспертызу.

У ходзе наведвання Гродзенскага рэгіёну Міністр правёў таксама сустрэчу з працоўным калектывам ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродненскага аблвыканкама.

На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў.

уверх