Вызначаны парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае аўтаматызацыю нарматворчага працэсу

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2020 г. № 415 «О повышении оперативности и качества нормотворческой деятельности» адным з прыярытэтных напрамкаў далейшага развіцця нарматворчай дзейнасці вызначана цыфравізацыя працэсаў падрыхтоўкі, узгаднення, правядзення экспертыз, унясення ў нарматворчы орган і прыняцця праектаў прававых актаў. Указам прадугледжаны паэтапны пераход на выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у нарматворчасці з канчатковым яго ўвядзеннем да 1 ліпеня 2022 года.

У мэтах рэалізацыі палажэнняў названага акта Кіраўніка дзяржавы 29 снежня 2020 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 770 «Об автоматизированной информационной системе, обеспечивающей формирование Национального реестра правовых актов Республики Беларусь».

Пастановай замацаваны мэты, асноўныя задачы аўтаматызаванай сістэмы, парадак яе функцыянавання, вызначаны ўладальнік сістэмы і яго функцыі, а таксама парадак электроннага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый у рамках нарматворчага працэсу.

Шырокае прымяненне на ўсіх стадыях падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў інфармацыйных тэхналогій будзе спрыяць аптымізацыі нарматворчага працэсу, далейшаму ўдасканаленню дадзенай дзейнасці, а таксама павышэнню эфектыўнасці прымаемых нарматыўных прававых актаў.

Названае рашэнне Урада ўступіць у сілу з 1 красавіка 2021 г.

уверх