Міністр юстыцыі адкрыў новы будынак аддзела прымусовага выканання Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

3 снежня 2020 года, у пярэдадні прафесійнага свята – Дня юрыста, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага адміністрацыйнага будынка аддзела прымусовага выканання Жлобінскага раёна. На цырымоніі прысутнічалі старшыня Жлобінскага райвыканкама Грыгарэнка А.В., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Ткачоў А.Г., галоўны судовы выканаўца Гомельскай вобласці Кухараў Д.У, работнікі органаў прымусовага выканання.

«У новым будынку для судовых выканаўцаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для выканання сваіх службовых абавязкаў, што, у сваю чаргу, будзе дапамагаць болей высокаму ўзроўню ўзаемадзеяння з нашымі грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб для забеспячэння абароны іх правоў і законных інтарэсаў» - адзначыў Міністр юстыцыі.

Сімвалічная ключ ад будынка Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі перадаў начальніку аддзела прымусовага выканання Жлобінскага раёна Аксане Даросевай. Віншуючы калектыў работнікаў, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі адзначыў важнасць падзеі для органаў прымусовага выканання не толькі раёна і Гомельскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі.

Зразу ж пасля адкрыцця будынка Міністр правёў рабочаую нараду з судовымі выканаўцамі, у ходзе якой былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах, а таксама далейшыя шляхі зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў.

уверх