Падведзены вынікі дзейнасці натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі ў 2021 годзе
Намеснік Міністра юстыціі Мікалай Старавойтаў 3 сакавіка прыняў удзел у мерапрыемстве Мінскай гарадской натарыяльнай палаты, на якім падведзены вынікі яе дзейнасці, а таксама натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі ў 2021 годзе.
У ходзе паседжання абмеркаваны пытанні забеспячэння даступнасці, якасці і арганізацыі належнага натарыяльнага абслугоўвання грамадзян і юрыдычных асоб на тэрыторыі горада Мінска, абагульнены вынікі работы са зваротамі грамадзян. Удзельнікі абменяліся думкамі па праблемных пытаннях, якія патрабуюць асаблівай увагі.
У 2021 годзе на тэрыторыі сталіцы рэалізаваны прынцып афармлення спадчыны “без межаў”. Прадстаўленая магчымасць звярнуцца па афармленне спадчынных правоў у бліжэйшую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро нежалежна ад таго, дзе ў горадзе Мінску быў зарэгістраваны спадчынадавец, зрабіла натарыяльную паслугу больш даступнай і зручнай для грамадзян. Стварэнне і функцыянаванне ў горадзе Мінску адзінага Кліент-цэнтра, праз які ажыццяўляецца запіс на прыём да натарыуса, таксама павысіла задаволенасць кліентаў у арганізацыі прыёму.
Намеснік Міністра адзначыў неабходнасць дальнейшай працы, накіраванай на ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць натарыята, пераход на захоўванне натарыяльных дакументаў у электронным выглядзе і фарміраванне электроннага архіва дакументаў, правядзенне актыўнай работы па прававой асвете. Асаблівая ўвага была звернута на арганізацыю натарыусамі прыёму на тэрыторыі сталіцы і неабходнасць сістэмнага падыходу ў гытым напрамку.
