Вызначаны дакументы, тэрмін дзеяння якіх падоўжаны.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада
2020 г. № 442 «О продлении срока действия документов» выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г., будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў.

Канкрэтныя дакументы і рашэнні, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны названым Указам, вызначаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. № 687 «О документах, срок действия по которым продлевается».

Па аналогіі з папярэднім рашэннем па гэтым пытанні сярод такіх дакументаў значацца наступныя:

даведка аб знаходжанні на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;

даведка аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і;

даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;

копія асабовага рахунку;

рашэнне аб назначэнні дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;

заключэнне УКК, МРЭК;

даведка аб стане здароўя;

дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома;

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;

дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;

дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну;

пасведчанне кіроўцы;

дазвол на набыцце грамадзянскай зброі.

Таксама падоўжаны тэрмін дзеяння выдаваемага суб’ектам гаспадарання заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнічым, архітэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, набыццё і захоўванне зброі, сертыфікатаў прадукцыі (тавараў, паслуг), шэрагу іншай дазвольнай дакументацыі, у тым ліку на ўвоз і вываз пэўных тавараў.

Акрамя гэтага, пералік рашэнняў, тэрмін дзеяння якіх падоўжаны, папоўніўся такімі дакументамі, як акт абавязковага перыядычнага медыцынскага агляду, пасведчанне па ахове працы, прыродаахоўны дазвол, кваліфікацыйны атэстат спецыяліста рынку каштоўных папер, дазвол на далучэнне сеткі электрасувязі да сеткі агульнага карыстання, пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортнай (аздараўленчай) арганізацыі.

Такім чынам, на падставе Указа № 442 і пастановы № 687 прынятыя вышэйназваныя рашэнні, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г., будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў.

З Указа № 442 вынікае, што ў грамадзян і юрыдычных асоб адсутнічае абавязак звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся альбо заканчваецца ў вышэйназваны перыяд. Уладальнікі маюць права карыстацца наяўнымі ў іх дакументамі яшчэ на працягу шасці месяцаў. Так, да прыкладу, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы скончыўся 10 лістапада 2020 г., то яно будзе сапраўднае яшчэ да 10 мая 2021 г. (аўтаматычна на аснове Указа № 442 пастановы № 687).

У сілу пастановы № 687 аўтаматычнае падаўжэнне тэрміну дзеяння дакументаў і рашэнняў не перашкаджае грамадзянам і прадстаўнікам юрыдычных асоб звярнуцца ў упаўнаважаны орган. У такім выпадку ўпаўнаважаны орган абавязаны разгледзець такую заяву ў звычайным парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам, і выдаць адпаведны дакумент.

У наступным заяўнікі пры неабходнасці павінны звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў, тэрмін дзеяння па якіх падоўжаны, загадзя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пры гэтым важна адзначыць, што пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь, срок дзеяння якіх падоўжаны ў адпаведнасці з пастановай № 687, не з’яўляюцца сапраўднымі для мэтаў перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана двухбаковымі дамоўленасцямі з замежнымі дзяржавамі.

уверх