Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання
За дзесяць месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 34872 суб'екта гаспадарання (8036 юрыдычных асоб і 26836 індывідуальных прадпрымальнікаў):
-
у Брэсцкай вобласці – 654 юрыдычныя асобы і 3429 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Віцебскай вобласці – 529 юрыдычных асоб і 2382 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Гомельскай вобласці – 610 юрыдычных асоб і 3186 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Гродзенскай вобласці – 530 юрыдычных асоб і 2922 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у Мінскай вобласці – 1428 юрыдычных асоб і 4569 індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
у Магілёўскай вобласці – 520 юрыдычных асоб і 2733 індывідуальных прадпрымальніка;
-
у горадзе Мінску – 3668 юрыдычных асоб і 7615 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 97 юрыдычных асоб.
Пры гэтым у дачыненні да 24209 суб'ектаў гаспадарання (7927 юрыдычных асоб і 16282 індывідуальных прадпрымальнікаў) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).