Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі принялі ўдзел у рабоце 36-й сесіі Рабочай групы па ўніверсальным перыядычным аглядзе ў Савеце ААН па правах чалавека

2 лістапада 2020 г. прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрыем Амбразевічам ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел у рабоце 36-й сесіі рабочай групы па ўніверсальным перыядычным аглядзе (УПА) у Савеце ААН па правах чалавека, у рамках якой Беларусь прайшла чарговы (трэці) цыкл УПА.

Работа 36-й сесіі Рабочай групы па УПА ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй праходзіць ў гібрыдным фармаце, што прадугледжвае абмежаваны асабісты ўдзел прадстаўнікоў беларускай дыпмісіі ў г.Женеве і дыстанцыйны ўдзел нацыянальнай дэлегацыі з г.Мінска.

У дыскусіі па УПА па Беларусі прынялі ўдзел 98 дзяржаў-членаў ААН, якія ацанілі ступень рэалізацыі Рэспублікай Беларусь рэкамендацый папярэдняга цыкла УПА і адрасавалі нашай краіне новыя рэкамендацыі ў сферы правоў чалавека на чарговы перыяд.

уверх