Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя адзінаборстваў «ЛЕГЕНДА»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 22 кастрычніка 2020 г. зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя адзінаборстваў «ЛЕГЕНДА».

Мэтамі дадзенага грамадскага аб'яднання з'яўляюцца развіццё фізічнай культуры і спорту, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа, правядзенне спартыўных мерапрыемстваў і (або) удзел у іх, у тым ліку спартыўная падрыхтоўка спартсменаў (каманд спартсменаў) і прадстаўленне спартсменаў (каманд спартсменаў) ад свайго імя на спартыўных спаборніцтвах, а таксама вучэбна-метадычнае забеспячэнне фізічнай культуры і спорту.

Дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя адзінаборстваў «ЛЕГЕНДА» будзе накіравана на папулярызацыю розных відаў адзінаборстваў ў Рэспубліцы Беларусь.

уверх