Адбылася сустрэча з Кіраўніком Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь

2 жніўня 2021 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Кіраўніком Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь Джорджам Дрндарскі.

У сувязі са сканчэннем у жніўні бягучага года паўнамоцтваў спадара Дрндарскі бакі падвялі вынікі трохгадовага супрацоўніцтва.

Міністрам юстыцыі была падкрэслена высокая эфектыўнасць двухбаковага ўзаемадзеяння Міністэрства юстыцыі са структурамі МКЧК. У прыватнасці, адзначана плённая сумесная праца Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і МКЧК па папулярызацыі міжнароднага гуманітарнага права. Сярод ключавых мерапрыемстваў, праведзеных ва ўзаемадзеянні з МКЧК, Міністр юстыцыі вылучыў Рэгіянальны семінар па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права, праведзены ў 2019 годзе ў г.Мінску.

Міністру юстыцыі быў прадстаўлены спадар Себастьен Фусцьер, які займе пасаду Кіраўніка Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь 5 жніўня 2021 года.

уверх