4 снежня 2020 г. натарыусы і адвакаты Беларусі будуць кансультаваць бясплатна анлайн
Традыцыйная рэспубліканская дабрачынная акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, прысвечаная Дню юрыста, пройдзе 4 снежня 2020 года ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро, а таксама адвакацкія адукацыі нашай краіны.
На працягу рабочага дня жыхары і госці Беларусі могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных праў, стварэння завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, учынення выканаўчых надпісаў і іншым. Натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (мессенджеры). Фармат давання бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама іх кантактныя даныя можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».
Адвакаты растлумачаць у гэты дзень маламаёмным грамадзянам дзеючае заканадаўства ў вобласці працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.
Спіс юрыдычных кансультацый па рэгіёнах з указаннем кантактных даных можна знайсці на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.