Рэспубліканскі семінар па пытаннях азнакамлення з лепшымі практыкамі стварэння і функцыянавання службаў «адно акно» адбыўся ў Лідзе

30 верасня 2020 г. у горадзе Лідзе адбыўся рэспубліканскі семінар «Лепшыя практыкі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і перспектывы далейшага развіцця».

У семінары прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, Лідскага райвыканкама, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і больш за 70 прадстаўнікоў з усіх абласцей краіны.

У ходзе работы семінара ўдзельнікі азнаёмілicя з дзейнасцю службы «адно акно» Лідскага раённага выканаўчага камітэта, абмянялicя вопытам у арганізацыі дзейнасці і функцыянаванні службаў «адно акно» сваіх рэгіёнаў.

Ключавымі тэмамі сталі існуючыя практыкі аказання адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно», роля Міністэрства юстыцыі ў прававым рэгуляванні сістэмы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, развіццё інфарматызацыі і ўкараненне ідэнтыфікацыйных карт (ID-карт) для мэт аказання адміністрацыйных працэдур і электронных паслуг.

Ажыўленая дыскусія адбылася з нагоды перспектыў і напрамкаў далейшага ўдасканалення работы службаў «адно акно». Гаворка ішла таксама аб арганізацыі пакетнага прынцыпу аказання адміністрацыйных працэдур і аб максімальна магчымым павелічэнні колькасці паслуг у электронным фармаце.

Дыялог атрымаўся канструктыўным і змястоўным. Намечаны далейшыя крокі па павышэнні хуткасці і якасці аказання дзяржаўных паслуг, стварэнню камфортных умоў для грамадзян і бізнесу пры звароце ў службу «адно акно» мясцовых органаў улады.

Па завяршэнні семінара Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ўзнагародзіў падзякамі службы «адно акно» Лідскага, Кобрынскага, Аршанскага, Пухавіцкага, Рэчыцкага, Шчучынскага райвыканкамаў, Магілёўскага гарвыканкама і адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска за эфектыўную арганізацыю работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і канструктыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях удасканалення дадзенай працы.

уверх