Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

30 верасня 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена паўторная атэстацыя адвакатаў Мiнскай абласной калегii адвакатаў, у дачыненнi якiх у сакавіку 2021 г. прыняты рашэннi аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў, разгледжана пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзіi на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

  • аб адпаведнасці адвакатаў Белахвоста А.А., Цiтова А.С. патрабаванням заканадаўства;

  • аб няпоўнай адпаведнасці адваката Емяльяненкі А.А. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатам павышэння кваліфікацыі.

Камісіяй разгледжаны матэрыялы i прынята рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіi ў дачыненні Цялегіна А.А. у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мiнскай абласной калегіі адвакатаў за здзяйсненне ўчынка, несумяшчальнага са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).

уверх