Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот наведаў сярэднюю школу № 116 г. Мінска і павіншаваў навучэнцаў з Днём ведаў

1 верасня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот наведаў сярэднюю школу № 116 г. Мінска.

"Адукацыя з'яўляецца адным з галоўных рэсурсаў развіцця чалавека і грамадства, дае магчымасць маладому пакаленню атрымліваць веды і навыкі, якія стануць асновай прафесійнага росту і высокіх дасягненняў", - адзначыў намеснік Міністра, звяртаючыся з прывітальным словам да педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Падрастаючаму пакаленню пажадаў быць мэтанакіраванымі, рашучымі, дапытлівымі, добрымі і спагаднымі людзьмі.

Пасля ўрачыстай лінейкі Алег Кот правёў сустрэчу з вучнямі 11 класа прававой накіраванасці і абмеркаваў значныя мерапрыемствы, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе пад эгідай Года гістарычнай памяці. Асаблівую ўвагу звярнуў на злачынства нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўручыў навучэнцам серыю зборнікаў "Без тэрміна даўнасці", якія распавядаюць аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых на акупаванай тэрыторыі.

уверх