Калектыў Міністэрства юстыцыі павіншаваў з Днём ведаў вучняў і педагогаў падшэфнай школы

У Дзень ведаў 1 верасня 2021 года намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава наведала падшэфную Бярозкаўскую школу дзіцячы-сад Докшыцкага раёна і прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да пачатку навучальнага года.

Для ўсіх навучэнцаў маленькай сельскай школы Міністэрства юстыцыі падрыхтавала прыемныя і карысныя падарункі – спартыўны інвентар.

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй, – калектыў міністэрства падтрымлівае падшэфную ўстанову адукацыі не толькі ў Дзень ведаў, але і ў іншыя святочныя дні ўжо шмат гадоў.

Акрамя таго, па ініцыятыве першаснай арганізацыі Міністэрства юстыцыі «Беларускага саюза жанчын» у рамках дабрачыннай акцыі «Збяром партфель разам» пры падтрымцы ўсяго калектыву ведамства для школьнікаў з шматдзетных сем'яў Бярозкаўскай школы сабраны камплекты канцылярскіх прыладаў, а для кожнага класа і дзіцячага садка – салодкія падарункі . Дзецям з шматдзетных сям'ёй была ўручана імянная скрынка са школьнымі прыладамі.

Віншуючы дзяцей, педагогаў і бацькоў з Днём ведаў, намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава адзначыла сямейную атмасферу Бярозкаўскай школы: «Гэта цудоўна, што ў вашай маленькай, але такой ўтульнай і прыгожай школе ўсе навучэнцы атрымліваюць магчымасць асвойваць веды на самым сучасным узроўні. Я жадаю, каб новы навучальны год абавязкова прыносіў вам толькі станоўчыя эмоцыі і падзеі. Абяцаю вам, што Міністэрства юстыцыі і надалей будзе падтрымліваць вашу школу», – адзначыла яна.

Наталля Мікалаеўна падзякавала настаўнікам за нялёгкую, але такую высакародную і дабратворную працу і пажадала ўсім школьнікам настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці і насычанага жыцця ў новым навучальным годзе.

Маленькая вясковая школа з больш чым векавой гісторыяй славіцца сваімі выпускнікамі. Сюрпрызам для вучняў і педагогаў стаў і ўдзел ва ўрачыстай лінейцы начальніка галоўнага ўпраўлення юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Якімовіч Валянціны, якая вучылася ў Бярозкаўскай школе. Валянціна Віктараўна выказала словы ўдзячнасці сваім педагогам, а дзецям пажадала дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця.

уверх