Унесены змяненні ў пастановы Міністэрства юстыцыі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

Міністэрствам юстыцыі 17 жніўня 2021 г. прыняты:

  • пастанова № 157, якая прадугледжвае карэкціроўку пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2006 г. № 63 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўчынення натарыяльных дзеянняў»;

  • пастанова № 158, якая прадугледжвае карэкціроўку пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2006 г. № 64 «Аб зацвярджэнні Правіл натарыяльнага справаводства».

Унясенне змяненняў накіравана на ўдасканальванне парадку ўчынення натарыяльных дзеянняў і правіл натарыяльнага справаводства з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама абумоўлена неабходнасцю прывядзення нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з заканадаўствам аб біяметрычных дакументах, аб абароне персанальных даных, аб адвакацкай дзейнасці.

Пастановай № 157:

  • урэгуляваны пытанні праверкі натарыусам звестак аб адкрыцці спадчыннай справы. Звесткі аб адкрыцці спадчыннай справы ў дачыненні спадчынадаўцаў, якія памерлі пасля 31 снежня 1976 г., натарыус правярае па інфармацыі, якая знаходзіцца у інфармацыйных (электронных) рэсурсах (сістэмах) Беларускай натарыяльнай палаты, а ў дачыненні памерлых да 31 снежня 1976 г. – і па алфавітных кнігах уліку спадчынных спраў;

  • удакладнены палажэнні аб указанні ў натарыяльных дакументах звестак аб месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы, якая звярнулася да натарыуса, якія ўтрымліваюцца ў прадстаўленых дакументах і рэгістры насельніцтва. Вызначаны выпадкі, калі адрас фактычнага пражывання ў натарыяльным дакуменце можа ўказвацца са слоў грамадзяніна;

  • вызначаны парадак перадачы спадчыннай справы натарыусу па месцы адкрыцця спадчыны ў выпадку, калі спадчынная справа адкрыта не па месцы адкрыцця спадчыны;

  • удакладнены парадак дзеянняў натарыуса пры засведчаннi пагаднення (дагавора) аб змяненні або скасаванні дагавора (пагаднення); завяшчання, якое адмяняе, змяняе або дапаўняе раней засведчанае завяшчанне; адмены даверанасці; адмены дарэння;

  • удакладнены звесткі, якія ўказваюцца ў даверанасцях на імя адваката;

  • урэгуляваны і іншыя пытанні з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Пастановай № 158:

  • удакладнены парадак унясення выпраўленняў у натарыяльныя дакументы і рэестры для рэгістрацыі натарыяльных дзеянняў;

  • дапоўнены пералік дакументаў, на якіх прадугледжана абавязковае прастаўленне гербавай пячаткі натарыуса;

  • удакладнены парадак афармлення і змацавання дакументаў, якія складаюцца з двух і болей лістоў;

  • урэгуляваны асобныя пытанні перадачы спадчыннай справы другому натарыусу для яго вядзення, вырабу копіі спадчыннай справы пры перадачы, рэгістрацыі паступіўшай спадчыннай справы;

  • дапоўнены пералік дакументаў, якія рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі ўваходных дакументаў.

Асноўныя палажэнні пастаноў уступаюць у сілу з 1 верасня 2021 г., а нормы, якія рэгулююць парадак апрацоўкі персанальных даных, – з 15 лістапада 2021 г.

уверх