Міністэрствам юстыцыі вывучана дзейнасць службаў «адно акно» Віцебскай вобласці

30 сакавіка 2021 г. намеснік Міністра юстыцыі Філіпава Н.М. у рамках выезду ў Віцебскую вобласць азнаёмілася з дзейнасцю службаў «адно акно» Лепельскага, Чашніцкага і Талачынскага раённых выканаўчых камітэтаў.

У ходзе візіту дзейнасць службаў «адно акно» ацэньвалася на прадмет адпаведнасці патрабаванням, што прад’яўляюцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «О службе «одно окно», а таксама іншымі актамі заканадаўства. Асноўная ўвага была ўдзелена функцыяналу названых службаў, колькасці работнікаў, іх статусу, пытанням інфармацыйнага забеспячэння, электроннага ўзаемадзеяння з іншымі арганізацыямі.

З прадстаўнікамі органаў мясцовай улады былі абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні, якія патрабуюць рашэння для мэт далейшага ўдасканалення дзейнасці службаў «адно акно», у тым ліку аказання грамадзянам за адзін візіт пакета паслуг.

Па выніках маніторынгу намеснікам Міністра юстыцыі Філіпавай Н.М. былі выяўлены асобныя недахопы ў працы дадзеных службаў. У першую чаргу, гэта датычыцца аб’ёму адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца праз службу «адно акно», парадку прыёму заяў зацікаўленых асоб, іншых прыкладаемых дакументаў, пераліку дакументаў, якія супрацоўнікі службы «адно акно» павінны запытаць самастойна. Службовым асобам выканкама, якія курыруюць дзейнасць службы «адно акно», дадзены адпаведныя рэкамендацыі па належнай арганізацыі дзейнасці службаў «адно акно» ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

уверх