Памятныя манеты «Органы юстыцыі Беларусі. 100 год» выпушчаныя ў абарачэнне

У пачатку лютага 2019 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначыць свой 100-гадовы юбілей.

У адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2019 г. № 9, апублікаваным 11.01.2019 на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, з 15 студзеня 2019 года выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты «Органы юстыцыі Беларусі. 100 год».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Сярэбраная манета наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм, пробай сплаву 925, тыражом 750 штук.

Медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 33,00 мм, тыражом 2 000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на фоне стылізаванай выявы пячаткі, уверсе па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), унізе злева – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву).

Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы пячаткі геральдычны знак-эмблема Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы – ОРГАНЫ ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ. 100 ГОД.

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю: срэбныя – «пруф», медна-нікелевыя – «пруф-лайк».


уверх