Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументазвароту

Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументазвароту
Кіраўнік: Македон Уладзімір Іванавіч
Тэлефон: +375-17 200-06-18

Агульныя звесткі

Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументазвароту з'яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У склад галоўнага ўпраўлення фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументазвароту ўваходзяць:

  • упраўленне фінансава-эканамічнай работы;

  • аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;

  • канцылярыя.

Асноўныя функцыі

  • перспектыўнае і бягучае планаванне эканамічнага і сацыяльнага развіцця, фінансавай дзейнасці, капітальнага будаўніцтва, капітальных і бягучых рамонтаў будынкаў і памяшканняў Міністэрства юстыцыі і органаў прымусовага выканання;

  • арганізацыя і забеспячэнне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі і тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання;

  • арганізацыя і ўдасканаленне сістэмы дакументацыйнага забеспячэння кіравання ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі.


уверх