Упраўленне фінансава-эканамічнай работы

Кіраўнік: Яцкевіч Інэса Мікалаеўна
Тэлефон: +375-17 200-51-28

Асноўныя задачы

  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў фінансавай сферы дзейнасці і фінансавае забеспячэнне цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі і органаў прымусовага выканання;

  • упраўленне складае прагнозы бюджэту на чарговы фінансавы год і сярэднетэрміновую перспектыву;

  • праводзіць комплексны і аператыўны аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў мэтах перспектыўнага і бягучага планавання эканамічнага і сацыяльнага развіцця, поўнага асваення і выкарыстання па прызначэнні выдзеленых бюджэтных сродкаў і сродкаў прымусовага збору;

  • распрацоўвае меры, накіраваныя на рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў; вядзе ўлік штатнай колькасці, пытанні аплаты працы, складанне штатных раскладаў; ажыццяўляе бухгалтарскі ўлік па выкананні каштарысаў расходаў за кошт сродкаў бюджэту і сродкаў прымусовага збору;

  • складае зводную фінансавую, бухгалтарскую i статыстычную справаздачнасць; кантралюе захаванасць дзяржаўнай уласнасці; складае фінансава-эканамічныя абгрунтаванні да распрацоўваных праектау нарматыўных прававых актаў; рыхтуе праекты нарматыўных актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю службы;

  • аказвае метадычную і практычную дапамогу галоўным упраўленням юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Даведачна

Упраўленне займаецца фінансавым забеспячэннем цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі, 7 упраўленняў прымусовага выканання галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў (Мінскага гарвыканкама), 142 раённых, гарадскіх, раённых у гарадах аддзелаў прымусовага выканання.

Праз Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца фінансаванне самога апарата Дэпартаменту і 11 рэспубліканскіх архіўных устаноў.


уверх