Упраўленне прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы

Тэлефон: +375-17 200-90-43

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі і згодна галіновай кампетэнцыі:

· праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгадняе праекты законаў Рэспублікі Беларусь, праекты актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
· удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі штогадовых планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, штогадовых планаў падрыхтоўкі праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
· праводзіць праверкі стану нарматворчай дзейнасці
па падрыхтоўцы праектаў у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, шляхам аналізу праектаў, якія паступалі ў Міністэрства, з наступным прадстаўленнем рэкамендацый па ліквідацыі дапушчаных парушэнняў у нарматворчай дзейнасці;
· у межах кампетэнцыі Міністэрства разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрыемцаў, і юрыдычных асоб;

Да кампетэнцыі упраўлення адносіцца выкананне вышэйзгаданых функцый у сферах:
заканадаўства аб працы і занятасці насельніцтва;
заканадаўства аб шлюбе і сям'і;
заканадаўства аб сацыяльнай абароне і сацыяльным страхаванні;
заканадаўства аб ахове здароўя;
заканадаўства аб адукацыі.


Агульныя звесткі

Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.

У склад упраўлення ўваходзяць:

аддзел кадравай работы;

аддзел ідэалагічнага забеспячэння.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;

  • вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);

  • забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:

  • планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;

  • павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;

  • фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.

уверх