Упраўленне прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых адносін і падаткаабкладання

Тэлефон: +375-17 200-46-61

Агульныя звесткі

Да кампетэнцыі ўпраўлення адносіцца правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама забеспячэнне правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у якіх прадугледжана рэгуляванне пытанняў:

  • пастаўкі, у тым ліку пастаўкі тавараў для дзяржаўных патрэб;
  • перавозкі, транспартнай экспедыцыі;
  • бюджэтнага заканадаўства;
  • падатковага заканадаўства;
  • парадку выкарыстання касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу;
  • бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці;
  • відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы;
  • дзяржаўных патрэб і дзяржаўнага заказу;
  • заканадаўства аб закупках;
  • антыманапольнага заканадаўства;
  • заканадаўства аб натуральных манаполіях;
  • заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні;
  • абароны правоў спажыўцоў (за выключэннем абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг);
  • маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі;
  • заканадаўства ў галіне гандлю і грамадскага харчавання;
  • заканадаўства аб таварных біржах;
  • заканадаўства аб транспарце;
  • заканадаўства аб сувязі;
  • заканадаўства аб рэкламе.

Агульныя звесткі

Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.

У склад упраўлення ўваходзяць:

аддзел кадравай работы;

аддзел ідэалагічнага забеспячэння.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;

  • вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);

  • забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:

  • планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;

  • павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;

  • фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.

уверх