Упраўленне прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва

Тэлефон: +375-17 200-01-84

Да кампетэнцыі ўпраўлення адносіцца правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў, узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта ў наступных сферах:
  • канстытуцыйнае заканадаўства;

  • заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах, афіцыйных геральдычных сімвалах, геральдычнай службе;

  • выбарчая сістэма;

  • дзяржаўныя ўзнагароды;

  • дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем заканадаўства (у сферах заканадаўства, кантроль (нагляд) за якімі ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі);

  • заканадаўства аб нарматворчай дзейнасці; заканадаўства аб Усебеларускім народным сходзе;

  • заканадаўства аб грамадзянскай супольнасці;

  • заканадаўства аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

  • заканадаўства аб Парламенце – Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь;

  • Урад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • заканадаўства аб органах мясцовага кіравання і самакіравання;

  • заканадаўства ў сферы юстыцыі;

  • асновы адміністрацыйных працэдур.


Агульныя звесткі

Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.

У склад упраўлення ўваходзяць:

аддзел кадравай работы;

аддзел ідэалагічнага забеспячэння.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;

  • вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);

  • забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:

  • планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;

  • павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;

  • фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.

уверх