Упраўленне прававога рэгулявання праваахоўнай дзейнасці
Агульныя звесткі
На ўпраўленне прававога регулявання праваахоўнай дзейнасці ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы:
- удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне скаардынаванасці нарматворчай дзейнасці ва Ўрадзе Рэспублікі Беларусь (у сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь);
- правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- разгляд і ўзгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў, прапаноў па павышэнню якасці заканадаўства ў курыруемых сферах грамадскіх адносін;
- праверка стану нарматворчай дзейнасці па падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь;
- праверка выканання ўстаноўленага парадку падрыхтоўкі, прыняцця (выдання), уліку, накіравання на абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў, правамернасці прымянення нарматыўных прававых актаў, якія не прайшлі абавязковую юрыдычную экспертызу;
- разгляд зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб.
Да кампетэнцыі ўпраўлення адносіцца правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў, узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта, падрыхтоўка прапаноў па павышэнню якасці заканадаўства ў наступных сферах:
- заканадаўства аб органах судовай улады, пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю;
- заканадаўства аб грамадзянскім судаводстве;
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне (войскаў, органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз);
- заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту;
- заканадаўства аб культуры;
- сродкі масавай інфармацыі, выдавецкая справа, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, распрацоўка і выкарыстанне інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), інфармацыйнае абслугоўванне, інфармацыйныя паслугі;
- заканадаўства ў галіне абароны, нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, барацьбы са злачыннасцю і судова-экспертнай дзейнасці;
- заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях і вядзенні адміністрацыйнага працэсу;
- крымінальнае, крымінальна-працэсуальнае і крымінальна-выканаўчае заканадаўства.
Агульныя звесткі
Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.
У склад упраўлення ўваходзяць:
аддзел кадравай работы;
аддзел ідэалагічнага забеспячэння.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:
-
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;
-
вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);
-
забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.
Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:
-
планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;
-
арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;
-
павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;
-
фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;
-
іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.
