Упраўленне метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон: +375 17-203-87-04

Агульныя звесткі

Да кампетэнцыі ўправўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы «адно акно» адносіцца:

  • распрацоўка праектаў заканадаўчых актаў, пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

  • маніторынг і метадалагічнае суправаджэнне дзейнасці службы «адно акно»;

  • узаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі і рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

  • падрыхтоўка прапаноў па пераводзе адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да фізічных асоб, у электронную форму;

  • ажыццяўленне абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, якія датычацца зацвярджэння і карэкціроўкі рэгламентаў адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, удзел у правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы іншых нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў.




Агульныя звесткі

Упраўленне кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства юстыцыі і падпарадкоўваецца непасрэдна Міністру юстыцыі.

У склад упраўлення ўваходзяць:

аддзел кадравай работы;

аддзел ідэалагічнага забеспячэння.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела кадравай работы ўпраўлення з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, дакладнага і аднастайнага выканання заканадаўства аб дзяржаўнай службе;

  • вядзенне кадравага рэестра Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыя падбору кадраў у цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі, органы прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі і падначаленыя арганізацыі (далей – органы і арганізацыі сістэмы Міністэрства юстыцыі);

  • забеспячэнне павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • забеспячэнне фарміравання рэзерваў кадраў, арганізацыі работы з імі і іх эфектыўнае выкарыстанне;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе» і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўнымі задачамі і функцыямі аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення з’яўляюцца:

  • планаванне і арганізацыя правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі. Аналіз правядзення ідэалагічнай работы ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі;

  • арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў (прафсаюзных, маладзёжных арганізацый і т.п.) па аб’яднанні калектыву, выхаванні ў работнікаў пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс краіны;

  • павышэнне аўтарытэту і прэстыжу прафесіі работніка сістэмы юстыцыі, удзел у фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі;

  • фарміраванне здаровага ладу жыцця работнікаў Міністэрства юстыцыі, занятак фізічнай культурай і спортам;

  • іншыя задачы і функцыі ў рамках кампетэнцыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства.

уверх