Адвакатура і ліцэнзаванне юрыдычнай дзейнасці

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўвае паўнамоцтвы, звязаныя з рэгуляваннем адвакацкай дзейнасці, сферы аказання юрыдычных, рыэлтарскіх паслуг, а таксама медыяцыі. Міністэрствам юстыцыі таксама праводзіцца работа па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне ліцэнзуемай дзейнасці, павышэнне якасці аказання рыэлтарскіх і юрыдычных паслуг, забеспячэнне ўмоў для актыўнага прымянення медыяцыі.

Адвакатура ўяўляе сабой важнейшы прававы інстытут любой дзяржавы, які стаіць на абароне асноўных правоў грамадзян і юрыдычных асоб. Ад таго, наколькі яна моцная і арганізаваная, заканадаўча абаронена, у значнай ступені залежыць упэўненасць кожнага грамадзяніна ў сваім дабрабыце. Аказанне адвакатамі на прафесійнай аснове розных відаў кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам мае асабліва важнае значэнне для забеспячэння эфектыўнай абароны іх правоў і законных інтарэсаў.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па спасылцы https://minjust.gov.by/directions/advocacy/advocacy/.

Ліцэнзаванне дзейнасці ў сферы аказання юрыдычных паслуг з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства юстыцыі. Функцыі ліцэнзавання заключаюцца ў распрацоўцы і прыняцці нарматыўных прававых актаў у галіне рэгулявання дзейнасці юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць ліцэнзуемыя віды дзейнасці, а таксама правядзенне кантролю за ажыццяўленнем ліцэнзіятамі такой дзейнасці.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па спасылцы https://minjust.gov.by/directions/advocacy/legal_services/

Ліцэнзаванне дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг здзяйсняецца ў мэтах забеспячэння абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Рэалізуючы функцыю ліцэнзавання гэтага віду дзейнасці, Міністэрствам юстыцыі шляхам распрацоўкі нарматыўных прававых актаў сфарміравана прававое поле ў сферы аказання рыэлтарскіх паслуг. Ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы няўхільнага захавання заканадаўства фармуюць у дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый прававы прыярытэт і абавязваюць іх арганізоўваць працу ў рамках закона.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па спасылцы https://minjust.gov.by/directions/advocacy/real/

Па стане на 31 снежня 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь:

ажыццяўляюць дзейнасць 1602 адваката ў складзе 177 юрыдычных кансультацый;

аказваюць юрыдычныя паслугі 113 юрыдычных асоб;

ліцэнзію на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці мае 172 арганізацыя;

выдадзена 1434 сведчанняў медыятара.

Кантроль за выкананнем ліцэнзіятамі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення ліцэнзуемых відаў дзейнасці праводзіцца Міністэрствам юстыцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2025 г. № 227 «О повышении эффективности контрольной (надзорной) деятельности»;

  • Закона Рэспублікі Беларусь «Об адвокатуре и адвокатской деятельности в Республике Беларусь» ад 30 снежня 2011 г. № 334-З.

Пры ажыццяўленні кантролю Міністэрствам юстыцыі правяраецца выкананне ліцэнзіятамі патрабаванняў ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці, пералік якіх змяшчаецца ў нарматыўных прававых актах, якія рэгламентуюць адвакацкую дзейнасць, дзейнасць па аказанні юрыдычных паслуг, рыэлтарскую дзейнасць.

Дакументы аб прадастаўленні, аб змяненні, аб спыненні ліцэнзій падаюцца работнікам упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці ў прыёмныя дні.

ГРАФІК прыёму і выдачы дакументаў работнікамі ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці

Па пытаннях ліцэнзавання рыэлтарскай дзейнасці і выдачы пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара

Панядзелак

Выдача дакументаў

з 11.30 да 13.00

Прыём дакументаў

з 14.00 да 16.00

унутр. тэл. 308, 114

тэл. 200 99 82

каб. 114

Па пытаннях выдачы пасведчанняў медыятара і рэгістрацыі арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі

Аўторак

Прыём дакументаў

з 11.30 да 13.00

Выдача дакументаў

з 14.30 да 16.00

унутр. тэл. 309, 114

тэл. 200 86 09

каб. 114

Па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг

Чацвер

Прыём дакументаў

з 11.30 да 13.00

Выдача дакументаў

з 14.30 да 16.00

унутр. тэл. 309, 114

тэл. 200 86 09


каб. 114


Па пытаннях ліцэнзавання адвакацкай дзейнасці

Пятніца

Прыём дакументаў

з 11.30 да 13.00

Выдача дакументаў

з 14.30 да 16.00

унутр. тэл. 310, 312

тэл. 200 68 66, 390 98 94

каб. 114


Заява аб прадастаўленні ліцэнзіі павінна быць разгледжана ліцэнзуючым органам на працягу 15 рабочых дзён з дня яе прыёму.

У выпадку, калі заканадаўствам аб ліцэнзаванні прадугледжана правядзенне ацэнкі або экспертызы адпаведнасці магчымасцей суіскальніка ліцэнзіі да ліцэнзійных патрабаванняў, кваліфікацыйнага экзамена – на працягу 25 рабочых дзён з дня яго прыёму.

Павышэнне кваліфікацыі асоб, якія маюць пасведчанні аб атэстацыі рыэлтара, аб атэстацыі асобы, якая аказвае юрыдычныя паслугі, а таксама прафесійная падрыхтоўка прэтэндэнтаў на пасаду агента па аперацыях з нерухомасцю ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі дзяржаўнага ўніверсітэта» па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 14 (адрас сайта: www.lawinstitute.bsu.by). 

Глядзіце таксама:

Адвакацкая дзейнасць

Рыэлтарская дзейнасць

Юрыдычныя паслугі